Дар'я Домрачава ўрываецца ў пяцёрку лепшых біятланістак за ўсю гісторыю віду спорту

23 Студзеня 2015

Дзякуючы гэтай дзяўчыне Беларусь зараз ведаюць ва ўсім свеце. Сёння яна зноў на п'едэстале. Дар'я Домрачава ўрываецца ў пяцёрку лепшых біятланістак за ўсю гісторыю віду спорту. На этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы беларуска выйграла спрынт, і гэта 63-я подыумная гонка ў кар'еры трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі. Па гэтым паказчыку Домрачава зраўнавалася з немкай Магдаленай Нойнер і нарвежскай Торай Бергер. Пры гэтым сярод дзеючых спартсменак Дар'і роўных няма. У агульным заліку Кубка свету Дар'я скараціла адставанне ад лідара - Кайсы Макарайнен - да 52-х ачкоў. На другой прыступцы п'едэстала Кайса Макарайнен. Заўтра ў праграме італьянскага этапа праследаванне. Прамая трансляцыя жаночай гонкі ў 17:25 на "Беларусь 2".