Дар'я Домрачава - трохразовая алімпійская чэмпіёнка

17 февраля 2014

Да такіх эмоцый і перамог немагчыма прывыкнуць. Гэты вечар зноў добры. Зноў Сочы. Зноў біятлон і п'едэстал. Ізноў вызначылася наша Дар'я Домрачава. І бляск гэты вышэйшай пробы - з залатым адлівам. Менавіта так - трыумфальна і гучна - уваходзяць у гісторыю. Менавіта такіх людзей называюць легендамі. Тры залатыя ўзнагароды на адной Алімпіядзе - вынік унікальны ў гісторыі сусветнага спорту, і яго аўтар - наша Дар'я Домрачава!


У нашай краіне такія вынікі шануюць асабліва. За подзвіг Дар'і Домрачавай у алімпійскім Сочы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне прысвоіць трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы званне Героя Беларусі. Вышэйшая дзяржузнагарода нашай краіны ўручаецца за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам. У спісе Герояў Беларусі дагэтуль значылася ўсяго 10 чалавек, якія прадстаўляюць розныя сферы. Аднак упершыню званне Героя Беларусі прысвоена прадстаўніку спартыўнай галіны.


За беларускі флаг, што ўзнімецца над алімпійскай сталіцай, за наш гімн, які заўтра прагучыць у Сочы ўжо чацвёрты раз, мы не стамляемся гаварыць дзякуй. Непераможная Даша, і яе чарговы трыумф.