Дар'я Домрачава - трохразовая алімпійская чэмпіёнка

17 февраля 2014

Дар'я Домрачава - трохразовая алімпійская чэмпіёнка. Беларуская біятланістка не толькі паўтарыла рэкорд немкі Каці Вільхейльм, заваяваўшы тры залатыя медалі, але стала ўладальніцай вышэйшых алімпійскіх узнагарод на адных Гульнях. Такога дасягнення раней ніхто не дабіваўся.


Траса ў Сочы шчаслівая для Домрачавай. Сёння наша спартсменка была па-за канкурэнцыяй і ў самай прэстыжнай гонцы з масавым стартам. Толькі адзін промах на ўсіх агнявых межах, і лідарскія пазіцыі са старту гонкі!


Такім чынам, у жаночым біятлоне разыграны ўсе медалі ў індывідуальных дысцыплінах. Эстафета пройдзе ў пятніцу. Дзякуючы трэцяму золату Дар'і Домрачавай у медальным заліку зборная Беларусі паднялася на 8-е месца.