Дар'я Домрачава стала першай у гонцы праследавання. Віншуем!

18 марта 2018

Дар'я ўпарта змагалася на працягу ўсёй гонкі. З апошняй агнявой мяжы беларуска сыходзіла другой, паўтары секунды саступаючы славачцы Анастасіі Кузьміной. Дар'я Домрачава абышла Кузьміну на дыстанцыі і на фінішы была першай!