Дар'я Домрачава сёння заняла трэцяе месца ў спрынце на шостым этапе Кубка свету па біятлоне

17 января 2013
Ён пачаўся ў італьянскім Антхольцы. На дыстанцыі 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі Дар'я дапусціла 1 промах і адстала ад пераможцы Анастасіі Кузьміной са Славакіі амаль на 22 секунды. Гэта ўжо шосты п'едэстал Домрачавай у цяперашнім розыгрышы Кубка свету. На папярэдніх этапах у яе актыве адно першае месца і чатыры другія.