Дар'я Домрачава зрабіла свой алімпійскі выбар

17 февраля 2018

Дар'я Домрачава ўжо зрабіла свой алімпійскі выбар: дапамогу ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба атрымае Гродзенская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў "Фаварыт".

Пасля завяршэння гонкі самая тытулаваная беларуская біятланістка выказала падзяку ўсім, хто яе падтрымліваў. Але асабліва Дар'ю натхніў ролік, які зрабілі навучэнцы гэтай школы. Менавіта туды Прэзідэнцкі спартыўны клуб, згодна з пажаданнем пяціразовага прызёра Алімпійскіх гульняў, і накіруе матэрыяльную дапамогу ў памеры 10 тысяч рублёў.