Дар'я Домрачава правяла трэніроўку для "Дрым Цім" да Мінскага паўмарафону

30 августа 2018

Трэніроўка ад Дар'і Домрачавай. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка паўдзельнічала ў падрыхтоўцы "Дрым Цім" да Мінскага паўмарафону.

У саставе каманды паспяховыя бізнесмены, палітыкі, артысты і нашы калегі з Белтэлерадыёкаманіі. Паўгадзінная інтэнсіўная размінка стала сапраўдным выпрабаваннем для бягуноў-аматараў. А пасля Дар'я Домрачава выйшла разам з камандай на прабежку.

Мінскі паўмарафон пройдзе 9 верасня. Рэгістрацыя працягваецца. Удзельнікі могуць выбраць адну з трох дыстанцый 5, 10 і 21 кіламетр. Чакаецца 35 тысяч удзельнікаў.