Дар'я Домрачава правяла размінку для ўдзельнікаў галоўнага забегу Беларусі

24 августа 2017

Каманда Dream team Мінскага паўмарафону сёння правяла незвычайную трэніроўку. Размінкай для будучых удзельнікаў галоўнага забегу Беларусі кіравала трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава. Наша знакамітая спартсменка, якая актыўна рыхтуецца да алімпійскага сезона, на некалькі дзён прыехала ў Мінск, і не ўпусціла магчымасці патрэніраваць каманду зорак, куды ўваходзяць шматлікія вядомыя медыяперсоны, кіраўнікі ведамстваў і буйных прадпрыемстваў. Як распавяла біятланістка нашаму карэспандэнту, размінка бегавая і лыжная крыху адрозніваецца, але яна пастаралася зрабіць яе максімальна эфектыўнай.

Рэгістрацыя на трэці Мінскі паўмарафон на афіцыйным сайце ўжо ідзе поўным ходам. На дадзены момант ужо зарэгістраваліся каля 10-ці тысяч чалавек. Забег адбудзецца 10 верасня і прымеркаваны да юбілею з дня ўтварэння Мінска.