Дар'я Домрачава прапусціць наступны біятлонны сезон

4 августа 2015

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, уладальніца Вялікага хрустальнага глобуса Дар'я Домрачава прапусціць наступны біятлонны сезон. Як паведаміў яе прадстаўнік, спартсменка хоча аднавіць сілы. Пасля адпачынку Домрачава пачала трэніравацца, але затым у чэмпіёнкі дыягнаставалі монануклеёз. У планах Домрачавай - індывідуальныя трэніроўкі. Наступны месяц, згодна з рэкамендацыямі дактароў, яна правядзе ў палегчаным рэжыме. Далей беларуская біятланістка будзе паступова вяртацца да базавых трэніровак.