Дар'я Домрачава прадоўжыла сваё выступленне на этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе

7 января 2017

Сёння Даша прадоўжыла сваё выступленне на этапе Кубка свету  ў нямецкім Аберхофе. У гонцы праследавання Домрачава стала самай папулярнай біятланісткай.

Хай нават трохразовая чэмпіёнка Сочы не трапіла на п'едэстал, усё роўна карысталася павышанай увагай, у тым ліку ў нямецкіх тэлевізіёншчыкаў. Яе паказвалі пры любой магчымасці, бо вяртанне ў біятлон Домрачавай - адна з самых галоўных спартыўных навін усяго свету. У выніковым пратаколе Дар'я стала 34-й, г.з. палепшыла свой вынік на тры пазіцыі ў параўнанні са спрынтам. Як адзначаюць мае калегі, спартыўныя журналісты, Даша дэманструе добрыя вынікі, сёння яна паказала 7-ю хуткасць і саступіла 20 секунд лідару гонкі. Прыкметна таксама, што прыма біятлона падрыхтоўку не фарсіруе, і калі ліквідаваць на наступным этапе ў Рупальдынгу невялікія недахопы ў стральбе, то нават зараз Дар'я дасць фору шматлікім. Жаночая палова, у тым ліку спартсменкі, разумеюць, што яна прайшла адказны этап у жыцці, які забраў нямала сіл, каб аднавіцца, трэба час.  А, мяркуючы па настроі, Даша спыняцца не збіраецца. Так што хочацца пажадаць ёй перамог і над сабою, і над саперніцамі.