Дар'я Домрачава прыняла ўдзел у прэзентацыі II Еўрапейскіх гульняў у Бруселі

13 июня 2019

Прэзентацыя II Еўрапейскіх гульняў прайшла ў Бруселі. У ёй прыняла ўдзел алімпійская чэмпіёнка, зорны пасол спаборніцтваў Дар'я Домрачава. У ліку запрошаных прадстаўнікі еўрапейскіх структур і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Бруселі, паслы замежных дзяржаў, бізнесмены, члены беларускай дыяспары і 50 спартсменаў, якія ўжо праз некалькі дзён прыедуць у Мінск. 

Дар'я Домрачава, зорны пасол II Еўрапейскіх гульняў: "15 відаў спорту, што таксама, я лічу, вельмі цікава для гледачоў, для саміх спартсменаў, таму што досыць рэдка спартсменам удаецца перасячыся са спартсменамі з іншых відаў спорту. Гэта яшчэ адна магчымасць пазнаёміцца, неяк абмяняцца вопытам, нешта для сябе новае атрымаць з іншых відаў спорту нават у сваёй падрыхтоўцы".