Дар'я Домрачава прыносіць золата Беларусі на этапе Кубка свету ў фінскім Кантыялахці

9 марта 2018

У сусветным спорце для нас сённяшні дзень адзначыўся чарадой паспяховых выступленняў, у якіх тон задавалі нашы дзяўчаты. Вось такі шчодры падарунак і сабе, і ўсім балельшчыкам з нагоды самага вясновага свята. Што ж, гэта ўжо становіцца добрай і вельмі прыемнай традыцыяй. Літаральна толькі што завяршылася жаночая спрынтарская гонка этапу Кубка свету, які прымае фінскі Кантыялахці. У складзе зборнай Беларусі на дыстанцыю выйшлі пяць нашых спартсменак на чале з Дар'яй Домрачавай. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка стартавала пад 16 нумарам, закрыла ўсе мішэні на лёжцы і апошнім стрэлам дапусціла промах на стойцы. Аднак дзякуючы высокай хуткасці на дыстанцыі наша біятланістка здолела нагнаць выпушчаны на штрафным крузе час. Апярэдзіць Домрачаву магла толькі немка Францыска Хільдэбрант, якая абодва агнявыя рубяжы прайшла на нуль, а пасля другой стральбы выйгравала ў Дар'і 17,6 секунды. Усімі сіламі немка імкнулася хутчэй апынуцца на фінішы, аднак з кожнай сотняй метраў страчвала сваю перавагу і па выніку прайграла Домрачавай усяго паўсекунды. А Домрачава атрымала сваю 31-ю перамогу ў кар'еры. І як толькі што стала вядома, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дар'ю Домрачаву з упэўненай перамогай і заваяваннем залатога медаля этапу Кубка свету. І вось першыя эмоцыі Дашы адразу пасля фінішу. Вось што яна сказала нашаму карэспандэнту Ганне Эйсмант - эксклюзіўнае інтэрв'ю Агенцтву тэленавін.

З хвіліны на хвіліну пачнецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Гэтыя кадры мы яшчэ пакажам у нашым эфіры. А я дадам: нашы біятланісткі Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко сёння былі дакладныя на стральбе. Скардзіна ў выніку заняла 11 месца, Крыўко - 15. Дзінара Алімбекава з адным промахам 45-я, а Надзея Пісарава з двума - 61-я.