Дар'я Домрачава прыляцела ў Цюмень

2 апреля 2015

Яшчэ ўчора яе сустракалі ў Мінску, а сёння яна ўжо ў Цюмені. Уладальніца Вялікага хрустальнага глобуса Дар'я Домрачава прыляцела на сібірскую зямлю, дзе ўжо 4 красавіка возьме ўдзел у гонцы на Кубак губернатара. Зрэшты, гэта не апошні старт у доўгім сезоне. У нядзелю на мясцовым стадыёне "Геолаг" пройдзе гонка чэмпіёнаў, у якой прымуць удзел таксама Надзея Скардзіна, Кайса Мякярайнен і іншыя моцныя спартсменкі і спартсмены.

Трансляцыю гонкі чэмпіёнаў у нядзелю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5", пачатак у 19:30 .