Дар'я Домрачава пад 24-м нумарам стартуе сёння

15 марта 2014

Дар'я Домрачава пад 24-м нумарам стартуе сёння ў спрынтарскай гонцы на восьмым этапе розыгрышу Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у Кантыялахці. Надзея Скардзіна на дыстанцыю пойдзе 11-й, Анастасія Дубарэзава 44-й, Людміла Калінчык 53-й. Гонка стартуе ў 16:45, прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь 2. У гэтыя хвіліны ў гэтай жа дысцыпліне спаборнічаюць мужчыны.