Дар'я Домрачава засталася па-за п'едэсталам

12 января 2014

Упершыню сёлета Дар'я Домрачава засталася па-за п'едэсталам этапу Кубка свету па біятлоне. Лідар беларускай зборнай заняла 12 месца ў гонцы пераследавання ў нямецкім Рупольдзінгу. Надзея Скардзіна стала 9-й. Наступны этап Кубка свету, апошні перад Алімпіядай у Сочы, пройдзе ў італьянскім Антхольцы.