Дар'я Домрачава не здолела падняцца на п'едэстал

28 ноября 2013

Дар'я Домрачава не здолела падняцца на п'едэстал у першай асабістай гонцы сезона. У шведскім Эстэрсундзе беларуска з чатырма промахамі паказала шосты час у індывідуалцы. На секунду ад Домрачавай адстала Надзея Скардзіна. У яе два недакладныя стрэлы і сёмая пазіцыя. Перамагла Габрыэла Соукалава з Чэхіі. У гэтыя хвіліны стартуе мужчынская індывідуальная гонка. Беларусь 2 вядзе прамую трансляцыю.