Дар'я Домрачава пачынае выходзіць на пік формы

16 января 2014

Наша галоўная алімпійская надзея Дар'я Домрачава за тры тыдні да Алімпіяды ў Сочы пачынае выходзіць на пік формы. Менш за дзве гадзіны таму на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы яна паказала лепшую хуткасць сярод 105 удзельніц спрынтарскай гонкі. Заняць першае месца беларусцы перашкодзілі два промахі на другой агнявой мяжы. У выніку Домрачава стала трэцяй, саступіўшы францужанцы Бескон і немцы Хенкель.