Дар'я Домрачава пачынае этап Кубка свету з подыума

12 февраля 2015

Дар'я Домрачава пачынае этап Кубка свету ў нарвежскім Холменколене з подыума. Беларуская біятланістка ў індывідуальнай гонцы, дапусціўшы толькі адзін промах, стала другой. Роўных сёння не было фінцы Кяйса Макарайнен, якая ўпершыню ў сваёй кар'еры закрыла ўсе мішэні менавіта ў гэтай дысцыпліне. Менавіта з Макарайнен Домрачава вядзе барацьбу за перамогу ў агульным заліку Кубка свету. І пасля індывідуальнай гонкі фінская біятланістка крыху павялічыла свой адрыў. Зараз Домрачава адстае ад яе на 33 балы.