Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б’ёрндален на Каляднай гонцы па біятлоне ў 20:10 на "Беларусь 5" 29 снежня

28 декабря 2018

Унікальная магчымасць ізноў убачыць Дар'ю Домрачаву ў справе. Белтэлерадыёкампанія дасягнула дамоўленасці аб паказе ў прамым эфіры Каляднай гонкі па біятлоне, якая пройдзе заўтра ў нямецкім Гельзенкірхене. Акрамя Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена, на трасу выйдуць Антон Шыпулін, Кацярына Юрлава, Даратэя Вірэр, Вераніка Віткава, Бенедыкт Доль, Сімон Шэмп і іншыя зоркі сусветнага біятлона. Заўтра ў 20:10 пачнецца трансляцыя мас-старту. А ў 21:25 у праграме гонка праследавання. Прамы эфір - на тэлеканале "Беларусь 5".