Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна прайшлі атэстацыю і ўключаны ў склад жаночай зборнай на новы сезон

17 мая 2018

Галоўнае пытанне, якое хвалюе сёння балельшчыкаў, - ці завершаць кар'еру Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна - у інтэрв'ю нашаму тэлеканалу пракаменціраваў Міністр спорту Сяргей Кавальчук. Аб сваіх рашэннях спартсменкі пакуль не паведамілі, але ў найбліжэйшы час ім прыйдзецца гэта зрабіць, паколькі ў канцы чэрвеня заканчваецца тэрмін кантракта.

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна прайшлі атэстацыю і ўключаны ў склад нашай жаночай зборнай на новы сезон. Ужо дакладна за Беларусь будуць выступаць і Ірына Крыўко, Дынара Алімбекова, а таксама Ганна Сола.