Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна ўжо зрабілі свой выбар

14 февраля 2014

Ёсць у Беларусі яшчэ адна добрая традыцыя. Выдатныя спартсмены пасля гучных перамог клапоцяцца пра тых, для каго спартыўны алімп - пакуль яшчэ самая запаветная дзіцячая мара… Алімпійскі выбар - гэта праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна ўжо зрабілі свой выбар.


Фінансавую дапамогу ў памеры ста мільёнаў беларускіх рублёў ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба атрымае Плешчаніцкая дзяржаўная абласная сярэдняя школа-вучылішча алімпійскага рэзерву. Гэта выбар Дашы. Надзея Скардзіна зрабіла свой выбар на карысць віцебскай СДЮШАР Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства Дынама. Яна атрымае ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба 50 мільёнаў рублёў.