Дар'я Домрачава фінішавала шостай у гонцы праследавання ў Аберхофе

6 января 2018

У Аберхофе некалькі хвілін таму завяршылася жаночая гонка праследавання па біятлоне.

Першай з беларусак пад сёмым нумарам на дыстанцыю пайшла Дар'я Домрачава. Яе адставанне ад тройкі лідараў на старце склала 27 секунд. На першым агнявым рубяжы Дар'я здолела закрыць усе мішэні і перамясцілася на пятае месца. Чыста адстраляўшы і другі рубеж, алімпійская чэмпіёнка ішла трэцяй. Аднак на першай стойцы Домрачава ўсё ж прамахнулася. Гэты промах адсунуў нашу біятланістку на пятае месца, але да вырашальнай стральбы Дар'я зноў падыходзіць трэцяй. Яшчэ адзін промах усё ж адсоўвае беларуску адразу на восьмую пазіцыю, але фантастычны рывок на апошнім адрэзку дыстанцыі дазволіць Домрачавай у немкі Дальмаер вырваць шостае месца. Што да іншых беларусак, Ірына Крыўко, дапусціўшы два промахі, фінішавала дваццатай, Надзея Скардзіна з адным промахам дваццаць трэцяя.

Мужчыны пабягуць у 17:00. Лепшая пазіцыя ў беларусаў па выніках спрынту ў Сяргея Бачарнікава. Ён пойдзе на трасу васямнаццатым. Прымуць удзел у пасьюце і Дзмітрый Абашаў з Раманам Ялётнавым. Прамую трансляцыю мужчынскай гонкі праследавання пакажа "Беларусь 5".