Дар'я Домрачава чацвёртай сышла на дыстанцыю

22 февраля 2018

Такім чынам, мы зноў вяртаемся на алімпійскі біятлонны стадыён, дзе ў гэтыя хвіліны ідзе жаночая эстафета. Гэтыя кадры мы атрымліваем у рэжыме рэальнага часу. Дынара Алімбекава ўжо чацвёртая! Зараз яна перадае эстафету Дар'і Домрачавай. Сярэбраны прызёр Гульняў у Пхёнчхане завершыць гонку. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Вынікі гонкі ў наступным выпуску.