Даніну памяці і павагі вялікаму подзвігу народа аддалі сёння хакеісты зборнай Беларусі

28 апреля 2015

У поўным складзе каманда, а таксама трэнерскі штаб і кіраўніцтва федэрацыі і Міністэрства спорту, прыбылі да манумента Перамогі і ўсклалі вянок і кветкі. 9 Мая зборная будзе ў чэшскай Астраве, дзе пройдуць матчы чэмпіянату свету, таму ўспомніць ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай было вырашана напярэдадні ад'езду.

Дарэчы, чэмпіянат свету пачынаецца 1 мая, а зборная Беларусі свой першы матч правядзе 2-га. У апанентах значыцца Славенія. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 2", пачатак у 17:10.