"Дакар-2020". За 2 этапы да фінішу МАЗ застаецца ў тройцы

15 января 2020
10-ы этап ралі-рэйду "Дакар-2020" няўдала склаўся для беларускага экіпажа Сяргея Вязовіча. Капотны МАЗ фінішаваў толькі 18-м, за 33 хвіліны ад пераможцы. На 11 месцы Вішнеўскі, 17 - Васілеўскі. Тым не менш, у агульным заліку Вязовіч застаецца на трэцім радку. Над чацвёртай камандай перавага паўгадзіны.