Д. Шульга: Каманда ўжо прымерыла медалі і абсалютна выключылася з гульні

13 апреля 2019

Так пракаменціраваў дзеянні сваіх гульцоў у трэцім перыядзе чацвёртага матча бронзавай серыі галоўны трэнер "гарнякоў" Дзмітрый Шульга. "Шахцёр" перамагаў 4:0 у супрацьстаянні з "Дынама-Маладзечна", але прайграў матч у авертайме. Пераможную шайбу закінуў Герман Несцераў.

Пяты і вырашальны матч пройдзе заўтра ў Салігорску. Пачатак сустрэчы ў 16:00.