Д. Лапцеў стаў гульцом брэсцкага ФК "Рух"
6 января 2021
Форвард нацыянальнай зборнай Беларусі Дзяніс Лапцеў змяняе клубную прапіску, але не змяняе месца жыхарства. Як паведамляе прэс-служба брэсцкага "Руха", кантракт з 29-гадовым форвардам падпісаны па сістэме 1+1. З 2019 Лапцеў выступаў у складзе брэсцкага "Дынама", за які забіў 26 мячоў. Разам з клубам станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Суперкубку.













