Д. Алімбекава падарыла хрустальны глобус музею НАК

8 апреля 2021

У "Галоўным эфіры" на гэтым тыдні будзе матэрыял і пра нашу чэмпіёнку Дзінару Алімбекаву - галоўнае адкрыццё сезона ў сусветным біятлоне. Нашай здымачнай групе ўдалося эксклюзіўна прабрацца на фотасесію пераможніцы і прызёра этапаў Кубка свету з хрустальным глобусам, які яна заваявала як лепшая маладая біятланістка планеты. Сярод спартсменак да 25 гадоў ёй не было роўных. І пакуль адны выстаўляюць свае медалі на аўкцыёны, другія аддаюць непасільнай працай заваяваныя трафеі ў дарунак, каб кожны балельшчык мог дакрануцца да гістарычных момантаў беларускага спорту. Зараз хрустальны глобус будзе знаходзіцца сярод іншых экспанатаў у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі, які за 30 гадоў існавання ўпісаў нямала яркіх і пераможных старонак у летапіс беларускага спорту.

Д. Алімбекава - у "Галоўным эфіры"

У вялікім інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" Дзінара Алімбекава раскрыла сакрэты поспехаў мінулага сезона і нават прыадкрыла планы на сезон алімпійскі, падрыхтоўку да якога нацыянальная зборная пачне ў маі.