Сапраўдную мужнасць і волю да перамогі сёння ў чэшскім Нове-Места прадэманстравала Дзінара Алімбекава. Адзін з лідараў нашай жаночай зборнай - за крок ад п'едэстала спрынтарскай гонкі. Беларуска прайшла чыста абедзве агнявыя мяжы і цалкам магла разлічваць на трэцяе месца, але ўсяго на секунду хутчэй да фінішу прыйшла італьянка Ліза Вітоцці, пазбавіўшы бронзавай пазіцыі Алімбекаву. Наша алімпійская чэмпіёнка, дарэчы, дзякуючы высокаму выніку вярнула сабе сінюю майку лідара Кубка свету сярод біятланістак да 25 гадоў.
Выступленне беларусаў на этапе Кубка свету па біятлоне ў Чэхіі
4 месца - вельмі добры вынік, улічваючы, што заўтра гонка праследавання. Так што гэты час цалкам можна адыграць. Хварэем за нашых дзяўчат у 13:50, прамую трансляцыю пасьюта пакажа "Беларусь 5".













