Сталічнае "Дынама" не згуляе ў плэй-оф восьмага сезона КХЛ

9 февраля 2016

Сталічнае хакейнае "Дынама" не згуляе ў плэй-оф восьмага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі: апошні шанц на пападанне ў накаўт-раўнд учора знішчыў славацкі "Слован", калі перайграў у авертайме "Дынама" з Рыгі 3:2. Такім чынам, два астатнія паядынкі ў рэгулярцы мінчане правядуць у рэжыме дагульвання.