Cталічная моладзь рыхтуецца да паўмарафону

7 июня 2017

На працягу года падчас інтэрактыўнага праекта «Мой стыль жыцця...» студэнты ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі сістэматычна займаліся спортам і прытрымліваліся здаровага карыснага харчавання. Каб адсочваць сваю актыўнасць, удзельнікам раздалі фітнес-бранзалеты. Цікава, што за дзень энергічныя маладыя людзі мінімум праходзяць 12 тысяч крокаў. Самым актыўным уручылі сертыфікаты трэнераў.

Кожны тыдзень у БДУІР ладзяцца спартыўныя трэніроўкі каманды для Мінскага паўмарафону. Выйсці на дыстанцыю даўжынёй 21 кіламетр рыхтуюцца як студэнты, так і выкладчыкі, а гэта каля паўтысячы чалавек. Нагадаем, да забегу засталіся 94 дні.