Cтартавалі адборачныя туры рэспубліканскіх спаборніцтваў "Скураны мяч"

22 мая 2019

У Беларусі  стартавалі адборачныя туры рэспубліканскіх спаборніцтваў для дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч"  на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Па традыцыі ў турніры  прымаюць удзел хлопцы, якія займаюцца футболам на аматарскім узроўні. У аграгарадку Александрыя на полі філіяла Акадэміі футбола за выхад у абласны фінал будуць змагацца 15 каманд, у тым ліку  са Шклова,  Дрыбіна, Мсціслава і Горак. 

Наперадзе фінальныя  рэгіянальныя этапы турніру і рэспубліканскі. Ён пройдзе з 2 па 6 верасня ў Мінску.