Cтартаваў XII Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

4 января 2016

Восем каманд, чатыры дні і толькі адзін пераможца. На "Чыжоўка-Арэне" стартаваў XII Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У першым паядынку на малой пляцоўцы спарткомплекса сустракаліся Фінляндыя і Германія. Суомі не пакінулі немцам шанцаў, 7:3. У гэтыя хвіліны на вялікай арэне сустракаюцца Славакія і ААЭ.

Ужо ў 15:30 на лёд малой арэны выйдуць хакеісты Расіі і Швецыі. Увечар гледачоў чакае цырымонія адкрыцця і першы матч беларусаў, які пачнецца ў 19 гадзін на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны".