Цудоўны гол у чэмпіянаце Тайланда

3 октября 2019

Калі аўтара гола можна вызначыць толькі з дапамогай запаволенага паўтору. У 28-м туры чэмпіянату Тайланда лідар табліцы "Бурырам Юнайтэд" упэўнена вёў да перамогі гасцявы паядынак з "Ратчасімай". Саступаючы 1:3, гаспадары за некалькі секунд да свістка аформілі шыкоўны мяч. Адразу два футбалісты білі праз сябе, але гол залічылі на гульца па прозвішчы Хамвіпат. Выратавацца ад паражэння не ўдалося, затое відэа разляцелася па свеце.