Christmas Cup сабраў фігурыстаў з Беларусі, Расіі і Кіпра

30 декабря 2013

85 юных фігурыстаў з Беларусі, Расіі і Кіпра прынялі ўдзел у першым міжнародным турніры Christmas Cup. Ён прайшоў на лядовай пляцоўцы ў Малінаўцы. Самым юным спартсменам усяго па 7 гадоў. Для многіх гэты старт стаў дэбютам у кар'еры. Сярод беларусаў апынуліся прадстаўнікі не толькі сталічнай школы фігурнага катання, але і ўдзельнікі з рэгіёнаў, напрыклад, Пружанаў, дзе штуршок для развіцця гэтага спорту дало будаўніцтва Лядовага палаца.


Удзельнікі і госці турніру адзначылі гасціннасць арганізатараў. І судзячы па ўсім, гэтае першынство стане традыцыйным.