Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Бразіліі ў Беларусі даў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін

2 августа 2016

Рыа-дэ-Жанейра цалкам гатовы прыняць Алімпіяду, хай і не без лакальных праблем. Аб  гэтым у інтэрв'ю Агенцтву тэленавін расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Бразіліі ў Беларусі Паула Антоніа Перэйра Пінта.

Ён таксама прызнаўся, што будзе ўважліва сачыць за выступленнем бразільскіх спартсменаў, але з такой жа цікавасцю не прапусціць і спаборніцтвы з удзелам беларусаў.

Паула Антоніа Перэйра Пінта, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Бразіліі ў Беларусі: "Калі вы раптам чуеце негатыўныя навіны па тэлевізары з Бразіліі, то выключыце гук і глядзіце толькі малюначак. Гэтыя навіны нас трывожаць, але вось вам прыклад: тэлевізійныя каналы гавораць аб тым, што воды заліва Гуанабара цалкам заражаныя, але чаму тады знакаміты пляж Капакабана, які адкрывае як раз той самы заліў, напоўнены людзьмі? І такіх прыкладаў шмат.

Чуў, што ў беларускіх спартсменаў узніклі цяжкасці з пражываннем. Вельмі складана было з такім патокам людзей абысціся без казусаў, але паверце - арганізатары справяцца".

У Рыа-дэ-Жанейра ўжо адправілася вялікая група беларускіх спартсменаў, як і творчая дэлегацыя Белтэлерадыёкампаніі. Урачыстая цырымонія адкрыцця Алімпіяды адбудзецца ў ноч з пятніцы на суботу, а за спаборніцтвамі галоўных гульняў чатырохгоддзя можна будзе назіраць на тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь 5".