Чэмпіянат свету па скачках на батуце: другі медаль беларусаў

30 ноября 2019
Тэставыя спаборніцтвы перад Алімпійскімі гульнямі ў Токіа, якія праходзяць у рамках чэмпіянату свету, ізноў становяцца паспяховымі для беларускіх батутыстаў. Менш за дзве гадзіны таму дуэт прадстаўнікоў віцебскай школы батута - Уладзіслава Ганчарова і Алега Рабцава, якія, як мы памятаем, напярэдадні сталі чэмпіёнамі, сёння заваявалі сярэбраную ўзнагароду ў сінхронных скачках. Лідары нацыянальнай каманды саступілі трохі толькі гаспадарам - японскім атлетам. Нагадаем, што напярэдадні зборная Беларусі стала лепшай на планеце ў камандных спаборніцтвах.

І. Літвіновіч выступіць у фінале чэмпіянату свету

Чэмпіянат свету ў Токіа працягваецца. І заўтра беларус Іван Літвіновіч выступіць у фінале ў індывідуальных скачках. "Беларусь 5" вырашальныя спаборніцтвы пакажа ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі з Токіа ў 9:25 раніцы. Адзначым, што менавіта на гэтай арэне будучым летам будуць разыграныя алімпійскія ўзнагароды ў скачках на батуце.