ЧС па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе працягнецца сёння дзвюма эстафетнымі гонкамі

16 марта 2019

Першымі на дыстанцыю выйдуць жанчыны. Зборная Беларусі выступіць пад восьмым нумарам. У склад каманды трапілі Дынара Алімбекава, Ірына і Алена Кручынкіны, чацвёртай пабяжыць Ірына Крыўко. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 15:05. А ў 18:20 тут  жа - тэлеанлайн мужчынскай эстафеты, дзе нашу краіну прадставяць Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін.