ЧС па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе для беларусаў пачнецца змяшанай эстафетай

7 марта 2019

На планетарны форум адправілся 11 нашых біятланістаў - 5 жанчын і 6 мужчын, у тым ліку 2 рэзервісты. У стартавым лісце на сённяшнюю гонку Дынара Алімбекава, Алена Кручынкіна, Антон Смольскі і Сяргей Бачарнікаў. Прамая трансляцыя змяшанай эстафеты пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 18:05.