Чэмпіянат свету па біятлоне - 2020: у праграме гонкі праследавання

16 Лютага 2020
Антон Смольскі, Раман Ялётнаў і Мікіта Лобастаў у мужчын. У дзяўчат Алена Кручынкіна і Ірына Крыўко. Пяць  беларускіх біятланістаў прабіліся ў гонкі праследавання на чэмпіянаце свету ў італьянскім Антхольцы. Прамы эфір жаночага пасьюта на "Беларусь 5"  у 14:50, у 17:05 - мужчынскага. Адзначым, напярэдадні ў спрынтарскай гонцы Антон Смольскі дабіўся лепшага выніку ў кар'еры - стаў пятнаццатым. На дыстанцыю ён адправіцца з адставаннем ад лідара Аляксандра Логінава ў 1 хвіліну 13 секунд.