"Чыжоўка-Арэна" прымае планетарны форум аматараў хакея на прызы Прэзідэнта Беларусі

4 Студзеня 2019

У гэтыя хвіліны "Чыжоўка-Арэна " прымае планетарны форум аматараў хакея на прызы Прэзідэнта Беларусі. Паралельна з дарослымі хакеістамі гуляюць і юныя аматары гэтага віду спорту. "Залатая шайба" праходзіць пры поўным аншлагу.

На сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Крысціна Камыш (прамое ўключэнне).

"Грыфоны" мацнейшыя за  салігорскі "Шахцёр". Лік 11:1. Раней жлобінскі "Металург" саступіў "Прынёманскім  ястрабам", 2:3. А мінскі "Партызан" мацней кобрынскага "Атланта" - 2: 1. У другі дзень Каляднага турніру Швейцарыя саступіла Расіі, 0:9.

 

Кітай прайграў бронзаваму прызёру леташняга турніру - камандзе Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, 3:10.

 

Але самы цікавы хакей яшчэ, вядома, наперадзе. На малым лёдзе "Чыжоўка-Арэны" ў 18:30 пачнуць паядынак Германія і Чэхія.

 

У 7 вечара на вялікай пляцоўцы спарткомплексу зборная Беларусі - дзеючы пераможца спаборніцтваў - сустрэнецца з дружынай балтыйскіх краін.