"Чыжоўка-Арэна" прымае міжнародны юніёрскі турнір па хакеі "Кубак сталіцы"

11 февраля 2016

Спаборніцтва аб'яднала 18-гадовых хакеістаў з Нарвегіі, Латвіі, Даніі і Беларусі. Кожная зборная згуляе па тры матчы. Турнір таварыскі - такім чынам хакеісты рыхтуюцца да чэмпіянату свету, які пройдзе напрыканцы красавіка ў ЗША. Аднак, нягледзячы на трэніровачны статус спаборніцтваў, настрой у каманд баявы: у першай гульні Нарвегія - Латвія перамаглі скандынавы з лікам 4:2.

Наша ж зборная з'явіцца на лёдзе літаральна праз некалькі хвілін. А 19-й гадзіне яе чакае матч з хакеістамі з Даніі. Заўтра ў той жа час беларусы згуляюць з Нарвегіяй, а заключны матч турніру Беларусь - Латвія адбудзецца ў суботу ў 17 гадзін. Уваход вольны.