Чыжоўка-Арэна рыхтуецца да залівання лёду

16 августа 2013
Чыжоўка-Арэна рыхтуецца да залівання лёду, і да 7 лістапада тут павінен адбыцца першы выпрабавальны хакейны матч. Такімі планамі дзяліліся будаўнікі з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэем Кабяковым, які сёння азнаёміўся з ходам аддзелачных работ на аб'екце. Гэты шматфункцыянальны спартыўна-забаўны комплекс стане другой па значнасці пляцоўкай чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Акрая дзвюх арэн для хакеістаў, тут будзе зала для гульнявых відаў спорту. На тэрыторыі комплексу размесцяць таксама кафэ і рэстараны, пабудуюць паркоўку на 1500 месцаў.