"Залаты буц" у гэтым сезоне дастанецца футбалісту з італьянскай Серыі А. І з вялікай доляй верагоднасці яе возьме Чыра Імобіле з "Лацыё". У матчы 37-га тура першынства форвард правёў адзін мяч у вароты "Брэшыі", сталічныя ж святкавалі вікторыю 2:0. У 36 гульнях чэмпіянату Імобіле забіў 35 мячоў, Роберт Левандоўскі, які выступае за "Баварыю", вызначыўся ў Бундэслізе 34 разы. Такім чынам, пацясніць форварда бела-блакітных застаецца тэарэтычны шанец у Крыштыяну Раналду, за тур да фінішу Серыі А партугалец адстае ад італьянца на 4 галы.
Чыра Імобіле - галоўны прэтэндэнт на "Залаты буц"
30 июля 2020













