БАТЭ ў заключным паядынку гульнявога дня ў галявой феерыі 5:3 перамог ФК "Смалявічы" і дзякуючы гэтаму па дадатковых паказчыках выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы. 16 ачкоў у актыве жоўта-сініх, столькі ж у "Слуцка".
"Іслач" адстае ўсяго на адзін бал ад лідараў: у дамашнім паядынку каманда Віталя Жукоўскага 2:1 перамагла "Белшыну".
"Шахцёр" не здолеў перамагчы "Віцебск" у гасцях - 0:0. У "гарнякоў" 12 балаў і пакуль сёмае месца, спартсмены з поўначы адстаюць на адно ачко.
У цэнтральным жа паядынку тура ў Брэсце мясцовае "Дынама" прымала мінскае: на аўтагол Бручыча ўжо дакладным ударам у чужыя вароты адзначыўся Даніла, але вікторыю ўсё ж вырвалі футбалісты поўдня - Лапцеў прынёс 3 ачкі Брэсту.
Чатырма матчамі завяршыўся восьмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе
11 мая 2020













