Чатыры залатыя ўзнагароды заваявалі беларускія весляры ў заключны дзень чэмпіянату свету ў Капенгагене

20 сентября 2021
Чатыры залатыя ўзнагароды заваявалі беларускія весляры ў заключны дзень чэмпіянату свету ў Капенгагене і падняліся на другое месца ў медальным заліку.  Прэзідэнт павіншаваў нашу каманду (спартсменаў і трэнерскі штаб) з бліскучым выступленнем.

Напярэдадні нашым спартсменам не было роўных у чатырох дысцыплінах: золата - у жаночай алімпійскай байдаркі-чацвёркі ў складзе Маргарыты Махнёвай, Надзеі Папок, Вольгі Худзенкі і Марыны Літвінчук,  у байдарачніка - Мікіты Борыкава, жаночай каноэ-чацвёркі - гэта Алена Наздрова, Надзея Макарчанка, Аляксандра Калаур і Вольга Клімава, апошняя ў дадатак стала  чэмпіёнкай свету на дыстанцыі 5 тысяч метраў.  Усяго на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ беларусы заваявалі 8 узнагарод: 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 2 бронзы. Сёння наша зборная вяртаецца на радзіму.