Чатыры нашы спартсменкі - у першай сотні сусветнага рэйтынгу

7 мая 2018

Упершыню ў гісторыі беларускага тэніса адразу чатыры нашы спартсменкі - у першай сотні сусветнага рэйтынгу. У абноўленай класіфікацыі Арына Сабаленка - 46-я, Аляксандра Сасновіч 58-я, Вера Лапко - 92-я, Вікторыя Азаранка - 98-я. У другім крузе турніру ў Мадрыдзе Сасновіч заўтра згуляе з эстонкай Анет Кантавейт. Азаранка сёння пазмагаецца з шостай ракеткай планеты Каралінай Плішкавай. Паядынак беларускі і чэшкі пачнецца арыентовачна ў 23 гадзіны. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".