Чатыры беларускія тэнісісткі выступяць у Прэм'ер-турніры ў Індыян-Уэлсе

5 марта 2018

Толькі што стала вядома - чатыры беларускія тэнісісткі выступяць у Прэм'ер-турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. Аляксандра Сасновіч (49 месца сусветнага рэйтынгу), Арына Сабаленка (63-ая) і Вікторыя Азаранка (204-ая), якая атрымала уайлд-кард, пачнуць з асноўнай сеткі. А Вера Лапко будзе прабівацца ў лік 128 удзельніц праз сіта кваліфікацыі. Адзначым, трыумфатарам гэтага турніру ў 2012 і 2016 гадах была Вікторыя Азаранка.