Чатыры беларускія тэнісісткі ўвайшлі ў ТОП-100 сусветнага рэйтынгу

7 мая 2018

Упершыню з 2001 года адразу чатыры беларускі ўвайшлі ў ТОП-100 сусветнага рэйтынгу. Такім чынам, сярод найлепшых тэнісістак планеты на 46-ай пазіцыі Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч на 58-ай, Вера Лапко займае 92 месца, а Вікторыя Азаранка - 98-ы радок.