Чатыры беларускія біятланісткі выйдуць сёння на старт жаночага спрынту ў Антхольцы

14 февраля 2020
Чатыры беларускія біятланісткі выйдуць сёння на старт жаночага спрынту, які пройдзе ў рамках чэмпіянату свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы. На дыстанцыю адправяцца Ірына Крыўко, Алена Кручынкіна, Ганна Сола і Дзінара Алімбекава. Усяго ж у стартавым лісце значацца 102 прозвішчы. Прамая трансляцыя гонкі пачнецца на "Беларусь 5" у 16:35.

Раўбічы прымуць чэмпіянат Еўропы - 2020 па біятлоне

А зусім хутка наймацнейшыя біятланісты Еўропы будуць змагацца за медалі чэмпіянату кантынента ў беларускіх Раўбічах. Міжнародны саюз біятланістаў афіцыйна пацвердзіў перанос спартыўнага форуму ў нашу краіну. Нагадаем, прычынай змены месца правядзення чэмпіянату сталі неспрыяльныя  ўмовы надвор’я ў Эстоніі. У Беларусі хоць і не халадней, чым у Оцепя, затое снегу для правядзення такога старту нарыхтавана досыць. Чэмпіянат Еўропы, нагадаем, пройдзе з 26 лютага па 1 сакавіка.